У Беларусі ствараецца дрэваапрацоўчы холдынг
У Беларусі ствараецца дрэваапрацоўчы холдынг, паведамілі ўвечары 7 сакавіка ў праграме навін „24 гадзіны” тэлеканала СТБ.
У холдынг увойдуць дзевяць прадпрыемстваў з Гомеля, Мастоў, Рэчыцы, Бабруйску, Барысава, Віцебска і Магілёва. Да 1 красавіка на агульных сходах гэтых прадпрыемстваў павінна быць абраная кампанія-кіраўнік.
Да 1 ліпеня ў адкрытыя акцыянерныя таварыствы будуць ператвораныя яшчэ два прадпрыемствы — з Мазыра і Менскай вобласці. Пазней яны будуць уключаныя ў склад новага холдынга.
