У Беларусі ў 3-5 разоў падаражэла офісная папера
Менш чым за месяц у Беларусі ў 3-5 разоў падаражэла офісная папера. Калі напрыканцы лютага ў сярэднім кошт за пачку ў 500 аркушаў фармата А4 вагаўся ў межах 15-20 рублёў, то цяпер даходзіць да 70-80 рублёў. Гэта тлумачыцца тым, што з 1 сакавіка ў Беларусь і Расею фінская хімічная кампанія перастала пастаўляць неабходны “Хларат калія” для адбельвання цэлюлозы.
“Не апошнюю ролю ў рэзкім падвышэнні сыграў і ажыятаж”, – падзяліўся сваім меркаваннем супрацоўнік канцылярскай крамы з Пінску:
-Ёсць кампаніі, у якіх стабільна каля 300 пачак у месяц выкарыстоўваецца. Зразумела, на фоне санкцый многія кампаніі сталі закупляць паперу, бо разумелі, што зараз будзе дэфіцыт. Нехта, зразумела, яшчэ і спекулюе на гэтым фоне.
Суразмоўца дадае, што чым хучэй вытворцы паперы знойдуць альтэрнатыву ў пастаўках неабходнага інгрыдыента для адбельвання, тым хучэй стабілізіруецца кошт. Але наўрад ці ён вернецца да ранейшага.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота: papero.com.ua