У Беларусі чацвёрты раз за 2017 год падаражэла паліва



У ноч на 8 красавіка кошты зноў змяніліся на адну капейку.

Ад поўначы цэны на запраўках выглядаюць так: бензін 95-ы — 1 рубель 23 капейкі, 92-і — рубель 15 капеек, дызельнае паліва — 1 рубель 27 капеек.

Зрэшты, прэс-сакратар канцэрна «Белнафтахім» Марына Касцючэнка інфармацыю пра падаражанне не пацвердзіла, але і не абвергла. — Аб тым, што паліва падаражэе, загадзя не паведамляем у сувязі з нашай інфармацыйнай палітыкай, — адзначыла прэс-сакратар.

Пры гэтым «Белнафтахім» некалькі тыдняў таму апублікаваў на сваім сайце навіну пра тое, што цэны на паліва будуць мяняцца ўслед за кан’юнктурай рынку.