У Беларусі ў некалькіх гандлёвых сетках збоі на касах



У гандлёвых сетках “ОМА”, “Востраў чысціні і смаку”, “Мацярык”, “Еўраопт” праблемы з працай касавага абсталявання.

Некаторыя крамы зачыненыя з ранку 2 студзеня. “Праблемы з касавым абсталяваннем, якое пастаўляе і абслугоўвае “Тусон”. Фіскальны рэгістратар не ўстанаўлівае бягучы час на касе, супрацоўнікі “Тусона” вырашыць праблему ня могуць”, — паведамляе Zerkalo_io са спасылкай на сваіх чытачоў.

Таксама скардзяцца на падобныя праблемы з крамамі сеткі “Спортмастер”, на некаторых запраўках сеткі “Газпрамнафта” і “Беларуснафта”.