У Беларусі ўпершыню выпусцілі чорнае марозіва
Вытворчасць ласунку наладзілі ў Магілёве, дзе дзейнічае фабрыка марозіва. Як інфармуе тэлерадыёкампанія “Магілёў”, на прадпрыемстве распрацавалі арыгінальную рэцэптуру. Марозіва мае смак чорных парэчак. У кожны ражок, які таксама чорны, дадалі журавінавы джэм. Першая партыя чорнага марозіва колькасцю ў 20 тысяч штук хутка з’явіцца ў продажы.
Спецыялісты адзначаюць, што чорны колер — модны трэнд у сферы прадуктаў харчавання.
Фота gloss.ee