У Беларусі ўводзяць абавязковую сертыфікацыю электронных цыгарэт



Абавязковая сертыфікацыя электронных цыгарэт уводзіцца ў Беларусі паведамляе Дзяржстандарт.

Дакладней, збіраюцца сертыфікаваць нетытунёвыя нікацінаўтрымліваючыя вырабы аральнага спосабу спажывання. Сертыфікацыя з’явіцца з 1 красавіка гэтага года.

Неабходнасць сертыфікацыі тлумачыцца клопатам пра абарону жыцця і (або) здароўя чалавека, паколькі прадукцыя, што рэалізуецца ў рэспубліцы, можа мець неабмежаванае ўтрыманне нікаціну ў ёй. Таксама зазначаецца, што адсутнасць інфармацыі аб шкодзе ўжывання такой прадукцыі з’яўляецца рэальнай пагрозай жыццю і здароўю чалавека.