У Беларусі ўводзяцца экспартныя пошліны на драўніну



У Беларусі ўводзяцца вывазныя экспартныя пошліны на лесаматэрыялы і прадукцыю дрэваапрацоўкі. Адпаведны ўказ (№ 305) падпісаны 5 жніўня, паведаміла прэс-служба Міністэрства лясной гаспадаркі.

Пошліны будуць дзейнічаць з 18 жніўня да 31 снежня 2021 года ўключна. У далейшым рашэнне аб іх прымяненні будзе прымацца ўрадам.

Памер вывазных мытных пошлін пры экспарце ў залежнасці ад наменклатуры тавараў складаюць ад 2% да 6,5% ад мытнага кошту, а для неапрацаваных лесаматэрыялаў — 100 еўра за 1 куб. метр.

Экспартныя пошліны не будуць прымяняцца пры экспарце лесаматэрыялаў у краіны ЕАЭС, а таксама ў Азербайджан, Грузію, Малдову, Таджыкістан, Узбекістан, Туркменістан, Украіну.

„Увядзенне экспартных пошлін — адна з мер, накіраваных на стымуляванне паглыбленай перапрацоўкі сыравіны ўнутры краіны”, — адзначылі ў ведамстве.

Як лічаць у Мінлясгасе, прыняцце ўказа таксама „дасць магчымасць прадухіліць праблему недахопу рэсурсаў, паколькі ўся драўніна сёння запатрабаваная ўнутры краіны, выключыць карупцыйную складнік”.

belapan.by