У Беларусі ўвялі рэгуляванне коштаў на аўтамабілі



Урад Беларусі пашырыў пералік тавараў, на якія дзейнічае рэгуляванне коштаў.

Падрабязнасці агучылі ў прэс-службе Саўміна.

Дакумент прадугледжвае пашырэнне пераліку тавараў, адносна якіх будзе дзейнічаць рэгуляванне цэн.

Так, усталёўваюцца максімальныя надбаўкі імпарцёра і аптовыя надбаўкі да адпускных цэн вытворцаў на машыны, абсталяванне, транспартныя сродкі, запасныя часткі, за выключэннем тых, якія былі ва ўжыванні.