У Беларусі ўзніклі праблемы з паперай



Пра гэта Радыё Рацыі паведамілі ў дзяржаўных выдавецтвах.

Найбольшая праблема ўзнікла з аўсетнай паперай. Яна ўжо адсутнічае ў дзяржаўных друкарнях, а калі і ёсць, то запасаў зусім мала. З’явіліся клопаты ў выдаўцоў і з іншай паперай. Таму ў бліжэйшы час могуць пачацца перабоі з друкаваннем у дзяржаўных выдавецтвах кніг, часопісаў, а таксама газет. Праблема, найперш, узнікла з-за вялікага падаражання курсу даляра. Ды і закупачныя цэны пачалі расці і рост іх не спыняецца.

Беларускае Радыё Рацыя