У Беларусі ўзнялі надбаўкі да мінімальных працоўных пенсій
У Беларусі з 1 лістапада павысілі мінімальныя працоўныя і сацыяльныя пенсіі, а таксама ўзнялі даплаты пенсіянерам старэйшым за 75 гадоў.
З 1 лістапада ўзнялі некаторыя даплаты і надбаўкі да пенсій некаторых катэгорый беларусаў. Да прыкладу, інвалідам I групы са жніўня дадалі 3 рубля 43 капейкі – да 49 рублёў 39 капеек, піша TUT.BY.
Вайскоўцам, якія ўдзельнічалі ў баявых дзеяннях пры выкананні інтэрнацыянальнага абавязку, з 1 лістапада будуць даплочваць 144 рубля 90 капеек.
Нагадаем, даплаты да пенсій непрацуючым пенсіянерам, якія дасягнулі 75 гадоў, павялічыліся да 43 рублёў 47 капеек, а больш за 80 гадоў – да 57 рублёў 96 капеек. Гэта на 17 і 23 капейкі больш, чым было раней.
Беларускае Радыё Рацыя