У Беларусі вырас продаж гарэлкі
Продаж гарэлкі ў натуральным выражэнні ў першым квартале 2018 года ў Беларусі вырасла на 2,1%, сведчаць даныя Белстата.
Як паведамлялася, продаж гарэлкі ў натуральным выражэнні ў 2017 годзе ў Беларусі вырас на 0,5% — прададзена 8 млн 580,3 тыс. дал гарэлкі ў натуральным выражэнні, яе доля ў агульным аб’ёме продажу алкаголю склала 49% (у 2016 годзе — 49,1%).
Праз рознічную гандлёвую сетку за тры месяцы бягучага года рэалізавана алкагольных напояў і піва на 796,9 млн рублёў (9,1% рознічнага тавараабароту гандлю). Усяго ў абсалютным алкаголі прададзена 1 млн 652,4 тыс. дал алкагольных напояў і піва (рост склаў 4,8%).
Піва прададзена 7 млн 965,3 тыс. дал, што на 5,7% больш, чым за аналагічны перыяд 2017 года. Доля гэтага напою ў агульным аб’ёме продажу алкаголю склала 19,3% (у першым квартале 2017-га — 19,1%).
Лікёраў і лікёра-гарэлачных вырабаў рэалізавана 294,3 тыс. дал (на 31,4% больш), вінаградных він — 867,9 тыс. дал (на 17,7% больш), пладовых він — 1 млн 126,9 тыс. дал (на 8,8% менш). Пладовыя віны занялі 12,3% у аб’ёме продажу алкагольнай прадукцыі (14,1%).
Каньякоў, каньячных вырабаў і брэндзі прададзена 133,7 тыс. дал (на 29,2% больш), пеністых він, уключаючы шампанскае, — 388,9 тыс. дал (на 18,6% больш), слабаалкагольных напояў — 229,2 тыс. дал (на 31,5% больш).
Аляксандр Лукашэнка, адказваючы 24 красавіка на пытанні дэпутатаў пасля выступлення з пасланнем народу і парламенту, заявіў, што адмоўна ставіцца да алкаголю, але не вітае забаронных мер у барацьбе з алкагалізмам.
„Я не разумею алкаголікаў і ненавіджу п’янства”, — заявіў беларускі кіраўнік. Пры гэтым ён выказаў меркаванне, што „ў барацьбе з гэтай праблемай немажліва дамагчыся чаканага выніку толькі забароннымі мерамі”. „Увядзенне забаронаў прыводзіць да з’яўлення сурагатнага алкаголю, рознага роду „левых” гандляроў, праблема не вырашаецца, а яшчэ больш пагаршаецца”, — мяркуе афіцыйны лідар.
Ён лічыць, што пэўныя станоўчыя вынікі барацьбы з алкагалізмам ўжо ёсць. У прыватнасці адзначаецца ўстойлівая тэндэнцыя да штогадовага зніжэння ўзроўню спажывання алкаголю насельніцтвам — з 13,3 л у пераліку на абсалютны алкаголь у 2011 годзе да 8,8 л — у 2017-м. Штогод скарачаецца ёмістасць унутранага рынку алкагольнай прадукцыі (гарэлка і лікёра-гарэлачныя вырабы — з 16 млн дал у 2011 годзе да 10 млн дал у 2017-м, віны пладовыя — з 19 да 5,4 млн дал). Больш чым у 2,5 разу скарацілася вытворчасць нізкаякасных пладовых він — з 17,4 млн дал у 2011 годзе да 6,8 млн у 2017-м.
Пастановай урада ад 19 снежня № 971 былі ўсталяваныя квоты на вытворчасць алкаголю ў 2018 годзе. Квоты на вытворчасць гарэлкі і лікёра-гарэлачных вырабаў павялічаныя ў параўнанні з 2017 годам на 163 тыс. дэкалітраў (дал), брэндзі — да 92 тыс. дал, кальвадосу — да 28 тыс. дал, він вінаградных — на 3 млн 965 тыс. дал.
Адначасова на 33% зменшаныя квоты на выпуск тэкілы (да 15 тыс. дал), на 30% — вінаў пладовых мацаваных марачных, палепшанай якасці і спецыяльнай тэхналогіі. Вытворчасць пеністых вінаў захаваецца на ўзроўні 2017 года і складзе 1,7 млн дал.