У Беларусі вырашана стварыць сістэму рэсурсных рэзерваў
16 гадоў таму
У Беларусі вырашана стварыць сістэму рэсурсных рэзерваў на выпадак надзвычайных сітуацый. Адпаведную пастанову прыняў Савет міністраў.
Згодна з дакументам, рэспубліканскі рэзерв фарміруецца ў мэтах экстранага прыцягнення неабходных рэсурсаў на выпадак узнікнення надзвычайных сітуацый, для ліквідацыі іх наступстваў, забеспячэння ўмоваў для жыццядзейнасці людзей, аварыйна-выратавальных і іншых неадкладных работ.
Гэты рэзерв уключае “запасы харчоў, будаўнічых матэрыялаў, нафтапрадуктаў, сродкаў забеспячэння жыццядзейнасці, іншых матэрыяльных каштоўнасцей”. Выкарыстоўваць яго рэсурсы можна на даручэнне прэм’ер-міністра.
Беларускае Радыё Рацыя
