У Беларусі вырасла колькасць стратных арганізацый, іх ужо амаль 13%
16 гадоў таму
Колькасць стратных арганізацый у Беларусі паводле вынікаў трох кварталаў 2023 года вырасла да 795, або 12,8% ад агульнай колькасці арганізацый, сведчаць свежыя дадзеныя Нацыянальнага статыстычнага камітэта Беларусі.

Чысты прыбытак арганізацый сёлета склаў 13,1 мільярда, і гэта на 7,3% менш, чым годам раней.
Дынамічна павялічваецца і крэдыторская запазычанасць арганізацый: на 1 кастрычніка, яна склала 78,7 мільярда рублёў, з яе 9,9 мільярда — гэта пратэрмінаваная запазычанасць. Агульная сума месяц таму была роўная 67,1 мільярда рублёў, гэта значыць яна вырасла на 11,6 мільярда.
