У Беларусі выраслі нормы бяспошліннага ўвозу багажу на мяжы
У Беларусі выраслі нормы бяспошліннага ўвозу багажу на мяжы.
Да ўчарашняга дня дзейнічалі ранейшыя нормы: пры перасячэнні мяжы не на самалёце і не пешшу можна было ўвозіць багаж коштам да пяцісот еўра і вагой да дваццаці пяці кілаграмаў новыя нормы — гэта тысяча еўра і трыццаць адзін кілаграм, піша Onliner.
Калі вага тавараў будзе вышэйшая за норму, пошліну палічаць па чатыры еўра за кожны лішні кілаграм. Калі перавышэнне будзе па кошце, то разлік просты: ад сумы тавараў аднімуць тысячу еўра і на рэшту налічаць пошліну ў памеры трыццаці адсоткаў.