У Беларусі выводзяцца з абарачэння банкноты наміналам 50 рублёў



З 1 студзеня 2015 года спыняецца выпуск у абарачэнне банкнотаў Нацыянальнага банка наміналам 50 рублёў узору 2000 года, а таксама банкнотаў названага наміналу мадыфікацыі 2010 года.

Да 1 ліпеня 2015 года банкноты наміналам 50 рублёў падлягаюць прыёму пры ўсіх відах плацяжоў усімі суб’ектамі гаспадарання, у тым ліку банкамі. Пры гэтым прыём банкнотаў наміналам 50 рублёў банкамі ад суб’ектаў гаспадарання будзе ажыццяўляцца да 1 верасня 2015 года.

Абмен банкнотаў наміналам 50 рублёў можна будзе ажыццявіць без абмежаванняў і без збірання камісійнай узнагароды ў любой суме, кратнай 100 рублям: з 1 ліпеня па 31 снежня 2015 года — у Нацыянальным банку і банках краіны; з 1 студзеня па 30 чэрвеня 2016 года — у Нацыянальным банку.

З 1 ліпеня 2016 года банкноты наміналам 50 рублёў будуць выключаны з абарачэння і будуць лічыцца несапраўднымі.

Беларускае Радыё Рацыя