У Беларусі вызначылі парадак рознічнай рэалізацыі лекаў дыстанцыйным спосабам



Міністэрства аховы здароўя Беларусі зацвердзіла інструкцыю аб парадку рознічнай рэалізацыі лекавых препаратаў дыстанцыйным спосабам.

Паводле дакументу, прадаваць лекі праз інтэрнэт змогуць юрыдычныя асобы, якія маюць ліцэнзію на фармацэўтычную дзейнасць з дазволам на раздробную рэалізацыю лекаў дыстанцыйным спосабам. Іх пералік мусіць сфармаваць і размясціць на сваім сайце Дзяржфармнагляд, каб пазбегнуць з’яўлення падробных сайтаў і распаўсюду фальсіфікаваных ці кантрафактных лекаў.

Яны змогуць прадаваць онлайн праз уласныя сайты (праз сайты-агрэгатары гэта рабіць нельга) безрэцэптурныя лекі, уключаныя ў адпаведны пералік Мінздароўя. Выключэнне складаюць лекі, якія ў сваім складзе маюць больш за 25% этылавага спірту.