У Беларусі з 1 кастрычніка паменшаюць ліміты бязмытнага ўвозу тавараў
17 гадоў таму

У Беларусі ліміты на бязмытны ўвоз тавараў паменшаюць да 500 еўра з 1 кастрычніка 2023 года. Пра гэта паведамляецца на сайце Дзяржаўнага мытнага камітэта. Цяпер у наземных пунктах пропуску ліміт такі: тавары коштам да €1000 і вагой не больш за 31 кг. Аднак з 1 кастрычніка ліміт зменіцца: кошт тавараў — не больш за €500, а вага — не больш за 25 кг.
Ліміты на самалёт застануцца ранейшымі: не больш за €10 тысяч, 50 кг, а таксама максімум тры літры алкаголю на чалавека.
Беларускае Радыё Рацыя
