У Беларусі за білеты „Белавія” можна будзе разлічыцца толькі ў рублях



З 1 чэрвеня разлічыцца за авіябілеты на сайце і ў касах авіякампаніі „Белавія” можна будзе толькі ў беларускіх рублях.

„У адпаведнасці з рашэннем Нацыянальнага банка продаж авіяперавозак на сайце авіякампаніі з 1 чэрвеня 2017 года для наведвальнікаў сайта з тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, а таксама ўладальнікаў картак, эмітаваных банкамі Беларусі, ажыццяўляецца толькі ў беларускіх рублях”, — паведаміла прэс-служба авіякампаніі.

Да гэтага часу ў касах авіякампаніі і на яе сайце можна было заплаціць замежнай валютай.

Як паведамляў БелаПАН, у пачатку года ўрад і Нацбанк зацвердзілі план па дэдаларызацыі эканомікі. Ён прадугледжвае меры па скарачэнні выкарыстання замежнай валюты ў разліках і пры выплаце збораў, пошлін і іншых плацяжоў, а таксама ў якасці эквіваленту меры кошту пры фармаванні тарыфаў, ставак і цэн.

„Белавія” ажыццяўляе рэгулярныя рэйсы па 49 маршрутах у 27 краін Еўропы і Азіі.

Паводле БелаПАН