У Беларусі за рысай беднасці жывуць 3,4% насельніцтва
У Беларусі за рысай беднасці жывуць 3,4% насельніцтва, пра гэта піша партал TUT.BY са спасылкай на дадзеныя Белстату паводле выбарачнага даследавання хатніх гаспадарак у трэцім квартале 2020 году.
У першым квартале доля малазабяспечаных таксама складала 3,4%, у другім квартале — 3,6%. Паводле апошніх звестак Белстату на 1 красавіка, колькасць насельніцтва ў краіне складала 9 мільёнаў 397,8 тысячы чалавек. Гэта азначае, што за рысай беднасці ў трэцім квартале было прыкладна 319,5 тысяч чалавек.
Найбольшая доля тых, хто жыве за мяжой беднасці, — сярод сем’яў з дзецьмі да 18 гадоў. Сярод рэгіёнаў больш за ўсё малазабяспечаных у Гомельскай вобласьці — 4,8% насельніцтва, а менш за ўсё — у Менску, 0,9%.