У Беларусі закрываецца сэрвіс аплаты праезду ў грамадскім транспарце
З 1 лютага спыніць сваю працу сэрвіс TIX, які дазваляў аплаціць праезд у грамадскім транспарце з дапамогай смартфона. Пра гэта гаворыцца на сайце сэрвісу.
Магчымасць пакупкі квіткоў адключылі з 16:00 31 снежня. Квіткі, якія былі набытыя да гэтага, можна будзе выкарыстоўваць да 31 студзеня 2022 года ўключна.
Сэрвіс TIX працаваў у Менску і Берасці для ўсіх відаў наземнага грамадскага транспарту, у Гародні і Гомелі на аўтобусных маршрутах і ў Бабруйску на тралейбусных маршрутах. У Менску і Берасці карыстальнікам было даступна адначасова два спосабы аплаты смартфонам: дадатак TIX ад „Беларусбанка” і „Аплаці” ад „Белінвестбанка”.
У снежні 2020 года выданне Reform.by звярнула ўвагу на тое, што ў менскім транспарце замянялі інфармацыйныя налепкі. Замест ранейшых „TIX” і „Аплаты” з’явіліся ўніверсальныя налепкі з QR-кодам.