У Беларусі засакрэцілі колькасць пенсіянераў
У Беларусі засакрэцілі колькасць пенсіянераў у краіне. Белстат не апублікаваў у зборніку „Сацыяльна-эканамічнае становішча Рэспублікі Беларусь у студзені — лістападзе 2021 году” колькасць пенсіянераў.
У папярэдніх зборніках ведамства размяшчала такую інфармацыю са спасылкай на Мінпрацы, піша Zerkalo.io.
Таксама Міністэрства працы перастала публікаваць поўныя дадзеныя пра сярэдні памер пенсій. Раней у Беларусі засакрэцілі звесткі пра смяротнасць за 2020 год.