У Беларусі зацверджана антыінфляцыйная праграма



Саўмін і Нацбанк сумеснай пастановай зацвердзілі антыінфляцыйную праграму, якая прадугледжвае шэраг мерапрыемстваў у галіне грашова-крэдытнай, бюджэтна-падатковай, цэнавай палітыкі, антыманапольнага рэгулявання, а таксама арганізацыйныя меры, by.belapan.by.

Урад Беларусі прыняў антыінфляцыйную праграму. Яна прадугледжвае, што ў 2017 годзе інфляцыя выйдзе на адназначны ўзровень — гэта значыць, будзе менш за 10%. Гэта будзе прыярытэтнай задачай для ўсіх мясцовых уладаў, – прапісана ў праграме.

Пра тое, што ўрад і Нацбанк павінны ў 2015 годзе выпрацаваць антыінфляцыйную праграму, заявіў Аляксандр Лукашэнка, выступаючы з пасланнем да народа і парламента. „Макраэканамічная стабільнасць — гэта залог нармальнага бізнесу, зніжэнне інфляцыі для нас — прыярытэтная задача”, — падкрэсліў ён.

Нагадаем, асноўнымі кірункамі грашова-крэдытнай палітыкі Беларусі на 2015 год прырост цэн прадугледжаны не больш як на 12%. Аднак у канцы студзеня мэтавы арыенцір інфляцыі ў 2015 годзе быў вызначаны Нацбанкам на ўзроўні 18% з дапушчальным адхіленнем у 2%.

Беларускае Радыё Рацыя