У Беларусі заўважна падаражэла бульба



Толькі за кастрычнік, паводле Белстата, бульба падаражэла больш, чым на сем працэнтаў у параўнанні з вераснем. Цэны на беларускую бульбу складаюць сярэдне ад паўтара рубля за кілаграм – да 2 рублёў 15 капеек.

Імпартная бульба – больш дарагая. Да прыкладу, азербайджанскую прадаюць па 2,5 рублі і даражэй, расейская бульба таксама даражэйшая за два рублі. З пачатку года рост цэн на бульбу перавысіў 60 працэнтаў. Чыноўнікі і прафсаюзы ўжо не аднойчы падымалі праблему істотнага росту цэн на гародніну, якую вырошчваюць у Беларусі.

Акрамя таго, у перыяд паміж сезонамі ў некаторых крамах увогуле няма айчыннай гародніны і садавіны. Аднак вырашыць гэтую праблему дагэтуль не атрымалася.