У Беларусі здымаюць абмежаванні на продаж алкаголю



У Менску і Гомелі знятыя абмежаванні па часе продажу алкаголю. Пра гэта паведамілі ва Упраўленні гандлю і паслуг мэрыі. Нагадаем, што з 15 чэрвеня існавала забарона на гандаль алкагольнай прадукцыяй у перыяд з 22.00 да 9-ай раніцы.

123timthumb

 

У сталічнай мэрыі патлумачылі, што рашэнне пра зняцце абмежаванняў было прынятае пасля адпаведнае нарады, якую правёў кіраўнік дзяржавы.

Кіраўнік  Беларусі тады заявіў, што прыватныя структуры занялі прыкладна 35% алкагольнага рынку, выцясняючы дзяржструктуры.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота govorim.by