У Беларусі зніжаныя экспартныя пошліны на нафту і нафтапрадукты
У Беларусі 1 траўня зніжаныя стаўкі экспартных пошлін на нафту і нафтапрадукты, якія вывозяцца за межы мытнай тэрыторыі Еўразійскага эканамічнага саюза.
У адпаведнасці з пастановай Савета міністраў ад 27 красавіка № 251, стаўкі экспартных пошлін паніжаныя: на сырую нафту, мазут, нафтавы бітум, вазелін і парафін, адпрацаваныя нафтапрадукты — да 54,9 долара за 1 т (раней — 57,6); на прамагонны бензін — да 30,1 долара за 1 т (раней — 31,6); таварныя бензіны, дызельнае паліва, лёгкія, сярэднія дыстыляты, бензол, талуол, ксілолы, маслы змазачныя — да 16,4 за 1 т (раней — 17,2).
Гэта пятае сёлета змяненне ставак вывазных мытных пошлін на сырую нафту і асобныя катэгорыі тавараў, выпрацаваных з нафты. 1 красавіка