У Беларусі знізіўся сярэдні заробак
У Беларусі ўпершыню сёлета знізіўся сярэдні заробак. У жніўні ён склаў 6 мільёнаў 360 тысяч рублёў.
Як адзначае БелаПАН, на працягу ўсяго бягучага году назіралася тэндэнцыя пастаяннага павелічэння сярэдняга заробку. А ў жніўні ўпершыню адбылося зніжэнне (на паўтара працэнта) сярэдняга заробку ў параўнанні з мінулым месяцам. Варта адзначыць, што такая тэндэнцыя назіраецца ва ўсіх рэгіёнах Беларусі, у тым ліку і ў Менску.
У канцы ліпеня ўрад прыняў пастанову „Аб аплаце працы работнікамі”, у адпаведнасці з якім павелічэнне заробкаў на дзяржаўных прадпрыемствах было пастаўленае ў залежнасць ад тэмпаў росту вытворчасці працы.