У Беларусі зноў даражэе аўтамабільнае паліва
З 1 кастрычніка ў Беларусі зноў павышаюцца кошты на нафтапрадукты. Пра гэта ў «Твітэры» паведамляе журналіст Алесь Пілецкі.
Таксама гэтую інфармацыю пацвярджаюць крыніцы на беларускіх АЗС. Новыя кошты пакуль не паведамляюцца. Вядома толькі, што кошт паліва вырасце ў сярэднім на 4%. Гэта будзе чацвёртае падаражанне ў гэтым годзе. Апошні раз у Беларусі кошты на аўтамабільнае паліва падвышаліся ў сярэднім на 4% 9 верасня. Таксама ў верасні стала вядома, што ў Беларусі будзе выкарыстоўвацца новы падыход да далейшых зменаў рознічных коштаў на аўтамабільнае паліва. Зараз кошт бензіну прывязаны да курсу даляра.
Беларускае Радыё Рацыя
