У Беларусі зноў даражэе камуналка



Кошт жыллёва-камунальных паслуг з 1 студзеня 2017 года вырасце прыкладна на 10 рублёў, пры гэтым у далейшым на працягу года, хутчэй за ўсё, беларусаў чакае яшчэ адно падвышэнне тарыфаў, піша БелТА.

zhirovka_29092016_tutby

Пра гэта паведаміў падчас круглага стала першы намеснік міністра эканомікі Беларусі Аляксандр Забароўскі, кажучы пра ход перамоў з МВФ пра пачатак новай праграмы, якая, нагадаем, прадугледжвае выдзяленне крэдыту Беларусі ў памеры каля трох мільярдаў даляраў.

Паводле яго слоў, усе пытанні ў асноўным узгоднены, за выключэннем падвышэння тарыфаў на жыллёва-камунальныя паслугі.

«Датычна 2017 года мы гаворым пра тое, што з 1 студзеня, як і належыць у адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам, адбудзецца падвышэнне кошту жыллёва-камунальных паслуг прыблізна на 10 рублёў», – сказаў Забароўскі.

Ён таксама нагадаў, што да канца 2017 года беларусы павінны будуць аплачваць 75% ад кошту жыллёва-камунальных паслуг, а да канца 2018 года – на 100%.

Фота tut.by