У Беларусі зноў падаражэла аўтамабільнае паліва



З 8 чэрвеня ў Беларусі зноў падаражэла аўтамабільнае паліва. Гэта 16-е павышэнне коштаў з пачатку 2021 года.

Як паведамляе прэс-служба «Белнафтахіма», з аўторка аўтамабільнае паліва даражэе зноў на 1 капейку. Такое рашэнне «абумоўлена ростам сусветных катыровак нафты». Кошты за 1 літр будуць такія:

АІ-92-К5-Еўра — 1 рубель 86 капеек;

АІ-95-К5-Еўра — 1 рубель 96 капеек;

АІ-98-К5-Еўра — 2 рублі 18 капеек;

ДП — 1 рубель 96 капеек.

Папярэдні раз паліва падаражэла 2 чэрвеня. З пачатку года аўтамабільнае паліва ў Беларусі падаражэла на 8,1%.