У Беларусі зноў падаражэюць цыгарэты
Некаторыя віды цыгарэт падаражэюць у Беларусі з першага сакавіка. Такая інфармацыя размешчана на сайце Міністэрства па падатках і зборах. Цыгарэты першай цэнавай катэгорыі падаражэюць у межах ад 100 – да 500 беларускіх рублёў. У прыватнасці, падаражэе прадукцыя Гарадзенскай тытунёвай фабрыкі „Нёман” і прадпрыемства “Тытунь-інвест”.
Што датычыцца цыгарэт другой цэнавай катэгорыі, то яны падаражэюць на 350-600 рублёў, а цыгарэты трэцяй цэнавай катэгорыі падаражэюць найменш на сто рублёў, а найбольш – на 10 тысяч.
Беларускія вытворцы ды імпарцёры цыгарэт маюць права кожны месяц дэклараваць максімальныя рознічныя цэны на тытунёвыя вырабы.
Беларускае Радыё Рацыя