У Беларусі зноў падаражэюць цыгарэты
З пачатку месяца па традыцыі ў Беларусі даражэюць некаторыя маркі цыгарэт. 1 лютага выключэннем з правілаў не стане.
Як паведамілі ў фіскальнай ведамстве, курцам прыйдзецца плаціць больш за прадукцыю гарадзенскай фабрыкі «Нёман». У прыватнасці, падаражанне закране некаторыя віды маркі Pall Mall — яны вырастуць у цане ад 4 да 10 капеек; Kent — на 5 капеек; Luckies і Vogue — на 10 капеек.
Таксама стануць даражэйшымі некаторыя імпартныя цыгарэты, якія завозяць у краіну з-за мяжы.
Беларускае Радыё Рацыя