У Беларускай калійнай кампаніі пракаментавалі ўвядзенне санкцый



У Беларускай калійнай кампаніі заявілі, што санкцыі супраць “Беларуськалія” выклічуць дэфіцыт угнаенняў і рост цэн на прадукты харчавання. “На долю беларускага калію прыпадае больш за 20 працэнтаў сусветнага экспарту. Абмежаванне такога значнага аб’ёму паставак няўхільна прывядзе да дэфіцыту калію, які нельга будзе кампенсаваць, і рэзкага росту цэн на гэты від угнаенняў. Як следства – вырастуць цэны на прадукты харчавання ва ўсім свеце”, – заявілі ў прэс-службе Беларускай калійнай кампаніі.

Днямі Еўразвяз мае прыняць сектаральныя санкцыі ў дачыненні Беларусі. Пад іх можа трапіць экспарт угнаенняў. Дарэчы, экспарт калійных угнаенняў у студзені-красавіку перавысіў 834 мільёны даляраў. Ён вырас на 18 працэнтаў. Самы буйны пакупнік беларускіх угнаенняў – Бразілія, далей ідуць Кітай і ЗША.

Беларускае Радыё Рацыя