У беларускіх банках працягваецца адток укладаў фізічных асобаў
У беларускіх банках працягваецца адток укладаў фізічных асобаў. За III квартал укладчыкі забралі з банкаў дэпазіты амаль на мільярд 300 мільёнаў даляраў у эквіваленце.
У трэцім квартале года дэпазіты фізічных асоб скараціліся на 1,2 млрд рублёў, або на 6,5%, паведамілі ў прэс-службе Нацбанка.
Рублёвыя ўклады склалі амаль 27% агульнага аб’ёму, за трэці квартал яны зменшыліся на 9%, або на 462 мільёны рублёў.
Валютныя дэпазіты (у даляравым выразе) скараціліся на $ 805 млн, або на 14%
Найбуйнейшым трымальнікам дэпазітаў фізічных асоб застаецца „Беларусбанк” – 49% агульнага аб’ёму.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота: БелаПАН