У беларускіх крамах заўважылі падробку пад ласасёвую ікру
У беларускіх крамах заўважылі падробку пад ласасёвую ікру, якую прадавалі пад выглядам „натур-прадукта”. Тавар быў выраблены ў Расеі.

На ўпакоўцы паведамлялася, што ў бляшанцы – ласасёвая ікра. Аднак насамрэч гэта была яе імітацыя. Пры гэтым на пакунку ніякай інфармацыі пра гэта не было.
Тавар забаранілі да ўвозу і рэалізацыі ў Беларусі.
