У Берасці – хваля страйкаў



Далучыліся супрацоўнікі чыгункі, артысты, творцы, прадстаўнікі прадпрыемстваў.

Усе яны выйшлі на вуліцы гораду і выказаліся ў падтрымку тых, хто пакутаваў ад рэжыму:

Усе гэтыя людзі выступаюць за мірную змену ўлады. Яны супраць прымяненню гвалту. І лічаць усе падзеі выключна праўленнем мірнага волевыяўлення людзей.

Да страйкаў за 14 жніўня далучыліся Газаапарат, чыгунка, драмтэатр, КОМПО, Інкафуд. Імправізаваны флэшмоб каля выставачнага зала па вуліцы Савецкай арганізавалі прадстаўнікі творчых прафесій. Калі Бог з намі, то хто супраць нас. Нашыя фарбы можна адмыць, а крывавыя рукі – не. Такія лозунгі і плакаты сустракаліся ў часе акцыі.

У сваю чаргу на адмысловым сходзе Газаапарата супрацоўнікі патрабавалі правядзення чэсных выбараў, вызвалення палітзняволеных і неадкладна спыніць гвалт у адносінах да людзей, што проста абаранялі свае галасы.

Аліса Поль, Беларускае Радыё Рацыя, Берасце