У Берасці падаражэў грамадскі транспарт
З 16 жніўня кошт квітка на тралейбус і аўтобус стаў тры тысячы пяцьсот беларускіх рублёў замест трох тысячаў двухсот. У камерцыйных маршрутах квіток на адну паездку будзе каштаваць чатыры тысячы пяцьсот рублёў. Праезд у маршрутках пакуль не падаражэў.
Апытаныя жыхары горада над Бугам выказалі сваю пазіцыю адносна чарговай хвалі падаражэнняў у краіне:
– Я сёння яшчэ ехала па старым талончыку, я не ведаю пра гэта.
– Я думаю, гэта вымушаная мера. Там жа эканамісты сядзяць лічаць.
– Я пенсіянерка. Побач працую. Але ў цэлым – гэта кепска.
– У нашай краіне апошні час усё даражае. Каб гэта меней было – я бы здзівіўся.
Павышэнне коштаў на карыстанне грамадскім транспартам адбылось згодна пастановы берасцейскага гарадскога выканаўчага камітэту ад 5 жніўня гэтага году. Апошні раз праезд даражэў у Берасці напрыканцы сакавіка.
Беларускае Радыё Рацыя, Берасце