У Берасці пагаршаюцца ўмовы для працы прадпрымальнікаў



Прадпрымальнікі не бачаць перспектываў для развіцця малога бізнэсу як у рэгіёне, так і ў краіне ў цэлым. У гэтым упэўнены намеснік старшыні Савету рынку ЦУМ Мікалай Бацяшын.

Прадпрымальнікі сталі дадаткова плаціць 20 працэнтаў падатку ад кошту расейскіх тавараў пры ўвозе іх ў Беларусь.

А з 1 студзеня 2016 года яны не змогуць рэалізоўваць прадукцыю без адмысловых сертфыкатаў, якія так і не з’явіліся на расейскім рынку.

Мікалай Бацяшын упэўнены, што ёсць неабходнасць у рэфармаванні прававой сістэмы і стварэння ўмоваў для развіцця бізнэсу з ўлікам меркавання саміх прадпрымальнікаў, а не толькі шэрагу чыноўнікаў:

 – Трэба распрацаваць перспектыўны план і прыбраць гэтыя барэ’еры, якія ўжо з 1-га студзеня робяць немагчымай працу. Уся перспектыва заканчваецца 1-га студзеня наступнага году. Мы – канкуэнты нашым чыноўнікам, і нас усмі сіламі імкнуцца знішчыць. 

„Калі да 1 студзеня наступнага году сітуацыя ў галіне развіцця малага бізнэсу не зменіцца ў лепшы бок, то тысячы прадпрымальнікаў разам з іх сем’ямі апынуцца без працы”, – дадаў намеснік старшыні Савету рынку ЦУМ Мікалай Бацяшын.

Беларускае Радыё Рацыя, Берасце