У Берасці прайшоў форум прадпрымальнікаў
Каля двух дзясяткаў чалавек разам з экспертамі абмеркавалі далейшы лёс малога бізнесу ў Беларусі. Удзельнікі мепрыемства прыйшлі да высновы, што ІП павінны мець стратэгічны план развіцця сваёй справы, а таксама ўмець зацікавіць насельніцтва сваімі таварамі. Адзін з арганізатараў сустрэчы, эканаміст Яраслаў Раманчук кажа пра мэты свайго прыезду ў рэгіён:
— Зрабіць прадстаўленне для прадпрымальнікаў і для партыйных актывістаў, грамадзянскай супольнасці, пра важнасць прадпрымальніцтва, пра тое ў чым прычыну крызісу, ці вінаватыя толькі ўлады альбо толькі прадпрымальнікі? І самае галоўнае — зрабіць так, каб разгледзець план дзеянняў: як выйсці з гэтая сітуацыі так, каб крызіс пераўтварыць у магчымасці развіцця, магчымасці адстойвання сваёй грамадзянскай пазіцыі.
Удзельнікі сустрэчы прыйшлі да высновы, што неабходна сістэмна працаваць з малым бізнесам і данесці да прадпрымальнікаў як мага болей інфармацыі пра эканамічны стан краіны і працу органаў улады.
Беларускае Радыё Рацыя, Берасце
