У Берасці працоўным не выплачваюць заробкі



У Берасці працоўным не выплачваюць заробкі. Пра гэта паведаміла старшыня берасцейскай абласной арганізацыі Прафсаюзаў Радыёэлектроннай прамысловасці Зінаіда Міхнюк. Па патрабаванні пракуратуры берасцейскі завод бытавой хіміі выплаціў працаўнікам запазычанасць амаль у 280 мільёнаў беларускіх рублёў.

Зінаіда Міхнюк адзначыла, што з кожным днём сітуацыя на рынку працы будзе толькі абвастрацца:

Цярпенне рабочых неўзабаве лопне, бо ўсё часцей людзям несвоечасова выплачваюць заробак, які і так мізэрны. Прынятае генеральнае пагадненне, у якім усё прыгожа: калі павышаюцца камунальныя плацяжы перад гэтым павіны павінныя павысіцца заробкі і пенсіі, а гэтага г нас не робіцца. Гэта наша права — змагацца за тое, каб усё было дастойна. 

Шэраг грамадзян працуюць няпоўны працоўны тыдзень, да прыкладу, берасцейскі электрамеханічны завод ужо даўно на чатырохдзёнцы, людзі не маюць упэўненасці ў заўтрашнім дні, — дадала Зінаіда Міхнюк.

Беларускае Радыё Рацыя, Берасце