У Берасці пусцеюць рэчавыя рынкі



З кожным месяцам змяншаецца не толькі колькасць пакупнікоў, але і саміх прадпрымальнікаў. І першыя, і другія — у чаканні зменаў у беларускай эканоміцы. Малы бізнес у рэгіёне знаходзіцца пад пагрозай знікнення.

Прадпрымальнікі распавялі пра тое, якія планы яны будуюць у адносінах да сваёй працы:

— Пакуль невядома, што і як, мы не можам сказаць нічога канкрэтнага.

— Нешта там перафарматуецца, але выжывуць не ўсе. Пакупніцкая здольнасць ужо цяпер вельмі моцна ўпала. Вы ж самі бачыце, людзей амаль няма, яны даношваюць старое.

— Дзяржава можа не будзе зусім забіваць нас. Нешта зробяць, каб мы маглі працаваць. Мы ж не дарма плацім дзяржаве падаткі, ад нас і карысць для дзяржавы таксама ёсць.

Пасля 1 студзеня 2016 году паводле правілаў Мытнага саюзу прадпрымальнікі будуць абавязаныя будуць сэртыфікаваць прадукцыю. Галоўнае ў гэтым пытанні, са словаў прадпрымальнікаў, прадстаўленне сертыфікатаў, якія немагчыма атрымаць у суседняй Расеі.

Беларускае Радыё Рацыя, Берасце