У Берасці салідарныя з прадстаўнікамі малага бізнесу
Берасцейскае абласное аддзяленне Цэнтру па працы з прыхільнікамі дэмакратычных пераменаў далучаецца да заявы Палітсавету Аб’яднанай Грамадзянскай партыі. Ён разглядае гэты Указ як імкненне дзеючай улады канчаткова расправіцца з малым бізнесам; папярэджвае пра катастрафічныя наступствы прынятых рашэнняў для бізнесу і ўсяго беларускага народа; заяўляе аб тым, што асобам, адказным за падрыхтоўку і прыняцце адпаведных дакументаў, рана ці позна давядзецца несці адказнасць за наўмысныя дзеянні, накіраваныя супраць інтарэсаў беларускага народа. Каардынатар Цэнтру па працы з прыхільнікамі дэмакратычных пераменаў па Берасцейскай вобласці Уладзімір Вуек перакананы, што такія дзеянні ўлады – недапушчальныя.
– Мы лічым, што дзяржава не павінна ўмешвацца ў працу бізнеса. Тым больш, што ў нашай краіне адзначаецца рэзкі эканамічны спад. А тыя дзеянні, якія прадпрымаюць улады ў адносінах малога і сярэдняга бізнесу прыносіць значныя страты. То бок людзі застаюцца без працы. Гэта ў той час, калі не хапае працоўных месц. Гэта таксама не папаўненне грошай за кошт падаткаў ад прадпрымальнікаў.
Людзі, якія прымалі гэтае рашэнне, павінны добра разумець, што такім чынам яны наносяць сур’ёзны ўрон інтарэсам краіны і грамаядзян у цэлым, – дадаў палітык.
Беларускае Радыё Рацыя