У БНТУ з’явілася спецыялізацыя «крыптавалюты і дэрыватывы»
Інстытут павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў БНТУ абвясціў аб пачатку набору ахвотных атрымаць веды ў галіне крыптаэканомікі. У рамках спецыяльнасці «Аперацыі з каштоўнымі паперамі» жадаючых абяцаюць навучыць працы з сучаснымі крыптавалютамі і традыцыйнымі інвестыцыйнымі інструментамі. Сярод тэмаў, якія абяцаюць раскрыць у спецыялізацыі «Крыптавалюты і дэрыватывы»:
— аперацыі з крыптавалютамі;
— аперацыі з ф’ючарсамі крыптавалют;
— выкарыстанне тэхналогіі блокчэйн;
— ICO як альтэрнатыва IPO.
Адбіраюць на праграму паводле сумоўя, а прэтэндаваць на месца могуць спецыялісты з вышэйшай адукацыяй і студэнты старэйшых курсаў. Падрабязнасці пра курс і выкладчыкаў пакуль не агучваліся.
Тэрмін навучання — 1 год і 8 месяцаў, пачатак — у сакавіку.
Набор на обучение в 2018 году.☝Специализация: "Криптовалюты и деривативы":- Операции с криптовалютами;- Операции с фь…
Posted by Переподготовка в Минске – ОАПП ИПК и ПК БНТУ on Freitag, 22. Dezember 2017