У Боне пройдзе Дзень беларускай эканомікі
Дзень беларускай эканомікі адбудзецца 28 лютага ў Боне (Германія), паведамляе БЕЛТА са спасылкай на сайт Беларускай гандлёва-прамысловай палаты.
Мэтай мерапрыемства з’яўляецца развіццё двухбаковага гандлёва-эканамічнага і інвестыцыйнага супрацоўніцтва, прадстаўленне актуальнай інфармацыі для нямецкага бізнесу аб дзелавым і інвестыцыйным клімаце ў Беларусі, вядзенні бізнесу, банкаўскай справе, а таксама прэзентацыя перспектыўных інвестпраектаў.
У мерапрыемстве прымуць удзел прадстаўнікі буйных кампаній, зацікаўленыя ў наладжванні і пашырэнні дзелавога супрацоўніцтва з беларускім бізнесам, прадстаўнікі розных дзяржаўных і недзяржаўных арганізацый Германіі.
Мерапрыемства праводзіцца Беларускай гандлёва-прамысловай палатай сумесна з Гандлёва-прамысловай палатай Бона і прадстаўніцтвам нямецкай эканомікі ў Беларусі.
