У Бярозе спыніў працу Камбінат сілікатных вырабаў



Работнікі прадпрыемства адпраўлены ў адміністрацыйны адпачынак на дзве траціны ад тарыфу. Камбінат, уладальнікам якога фактычна з’яўляецца бізнэсовец Юрый Чыж, завалены сваёй прадукцыяй: блокамі і пліткай для ходнікаў.

„Увесь зваротны капітал выбраны”, – кажа адзін з работнікаў прадпрыемства:

Уся эканоміка не ў лепшым стане, няма каму весці будаўніцтва. Жыллёвае будаўніцтва ў Менску таксама істотна зменшылі. Таму праблемы са збытам. Мусілі спыніцца да 26-га, але, напэўна, і на наступным тыдні будзем стаяць. Мінімальная колькасць людзей працуе – рамонтныя службы, дзяжурныя, ахова.

Яшчэ ў 2011-м годзе Бярозаўскі камбінат сілікатных вырабаў апынуўся сярод стратных прадпрыемстваў. Паводле сталых работнікаў прадпрыемства, у свой час завод мог самастойна выйсці на прыбытковы шлях, але – не атрымалася.

Беларускае Радыё Рацыя