У былым „МакДональдсе” з’явіліся стравы з беларускімі назвамі
Стравы з беларускімі назвамі з’явіліся ў меню сеткі рэстаранаў „КСБ Віктары рэстараны”, заўважыў адзін з фуд-блогераў. Пад гэтым брэндам працуюць былыя рэстараны „МакДональдс”.
Гэта бургер „Шляхецкі” з квашанай капустай і плаўленым сырам, а таксама бургер „Панскі” з кавалачкам памідора і свежай салатай.
Таксама ў меню з’явіліся „Духмяная бульба фры” і новыя гарачыя напоі — „Узвар з журавінамі” і „Узвар з абляпіхай”.