У Давід-Гарадку заробкі меншыя за 200 рублёў
Нават двух соцень рублёў не атрымоўваюць на рукі працаўнікі электрамеханічнага завода ў Давід-Гарадку Берасцейскай вобласці. Адпаведную скаргу яны накіравалі ў Адміністрацыю прэзідэнта.
Юрыст Прафсаюза Радыёэлектроннай прамысловасці Уладзімір Малей адзначыў, што справу неабходна вырашаць праз суд:
– Мінімальны заробак у Беларусі – 330 рублёў. Наймальнік абавязаны даплачваць да 330 рублёў. Таму неабходна, калі заплацілі менш і не заплацілі 330 рублёў, звярнуцца да наймальніка, каб выплацілі гэтую суму. А пасля звярнуцца ў суд.
Кіраўніцтва прадпрыемства патлумачыла такія нізкія заробкі прастоямі. Працаўнікам выплочвалі ⅔ тарыфнай стаўкі. Але калі плацілі за поўны працоўны дзень, то заробак усё адно не дацягваў да трох соцень рублёў.
Беларускае Радыё Рацыя, Берасце