У ЕАЭС узмацняюць кантроль за самавольнымі аўтапераробкамі
На тэрыторыі Еўразійскага эканамічнага саюза маюць намер узмацніць кантроль за самавольнымі аўтапераробкамі, паведамляе прэс-служба Еўразійскай эканамічнай камісіі.
На нарадзе ЕЭК 1 жніўня абмяркоўваліся пытанні падвышэння бяспекі на аўтамабільных дарогах краін ЕАЭС, у тым ліку перспектывы ўдасканалення канструкцыі аўто, узмацнення патрабаванняў да пераабсталявання машын.
У нарадзе прынялі ўдзел прадстаўнікі зацікаўленых ведамстваў, звязаных з дзяржкантролем (наглядам), акрэдытацыяй, стандартызацыяй, а таксама навукова-даследчых інстытутаў і бізнес-супольнасцяў дзяржаў ЕАЭС.
„Тэма, якая абмяркоўваецца, з’яўляецца важнай часткай рабочага парадку дня ЕЭК, — сказаў намеснік дырэктара дэпартамента тэхнічнага рэгулявання і акрэдытацыі ЕЭК Вячаслаў Бурмістраў. Ён адзначыў, што ў ЕАЭС, акрамя гэтага базавага тэхрэгламенту, дзейнічае цэлы шэраг іншых дакументаў, падрыхтаваных ЕЭК сумесна з дзяржавамі-чальцамі. Паводле слоў Бурмістрава, трэба толькі ўсім дасканала выконваць іх патрабаванні: як органам кантролю, адказным за допуск аўтамабіляў да ўдзелу ў дарожным руху, так і ўладальнікам транспарту. „Апошнія, напрыклад, набываюць так званыя аўтараспілы, якія пры ДТЗ разрываюцца напалову, або без афіцыйнага дазволу устанаўліваюць у салонах дадатковыя пасажырскія крэслы, каб падвысіць камерцыйную выгаду. Усё гэта нясе вялікія рызыкі для жыцця пасажыраў”, — падкрэсліваецца ў паведамленні прэс-службы.
Для падвышэння дарожнай бяспекі і палягчэння дзейнасці супрацоўнікаў рэгіструючых органаў ЕЭК працуе над увядзеннем сістэмы электронных аўтапашпартоў, а таксама аўтаматызацыяй працэсаў, звязаных з рэгістрацыяй аўтамабіляў. Ужо ў гэтым годзе з’явіцца магчымасць фарміраваць па аўто дакладныя электронныя базы дадзеных, якія будуць мець адзіны для ўсяго ЕАЭС фармат і абнаўляцца ў рэжыме рэальнага часу.
На нарадзе таксама дамовіліся аб неабходнасці ўдасканалення нацыянальнага заканадаўства па кантролі за дзейнасцю выпрабавальных лабараторый, якія ажыццяўляюць афармленне дакументаў аб ацэнцы адпаведнасці аўтамабіляў абавязковым патрабаванням тэхнічнага рэгламенту ЕАЭС. Гэта неабходна для прадухілення выпадкаў з’яўлення на дарогах небяспечных транспартных сродкаў.