У ЕАЭЗ новыя правілы правозу грошай праз мяжу



Новыя правілы правозу наяўных грашовых сродкаў праз мяжу ўступілі ў сілу ў краінах Еўразійскага эканамічнага звязу (ЕАЭЗ) з 4 лютага. Аб гэтым гаворыцца ў паведамленні на сайце Федэральнай мытнай службы (ФМС) Расеі.

Фізічная асоба пры перамяшчэнні праз мытную мяжуу звязу наяўных грашовых сродкаў і (або) грашовых інструментаў, сума якіх перавышае $100 тыс., павінна не толькі дэклараваць гэтыя сродкі, але і прадастаўляць дакументы, што пацвярджаюць іх паходжанне.

У прыватнасці, размова ідзе аб банкаўскіх дакументах аб зняцці грашовых сродкаў з рахунку, правядзенні канверсійных аперацый, атрыманні крэдытаў, а таксама аб дакументах, што пацвярджаюць ажыццяўленне грамадзянска-прававых здзелак, такіх, як атрыманне ў спадчыну або дарэнне.

Калі такіх дакументаў няма, перамяшчэнне праз мытную мяжу ЕАЭЗ грошай і (або) грашовых інструментаў не дапускаецца.

БелТА