У Еўразвязе ўзгаднілі 11-ы пакет санкцый супраць Расеі



У Еўразвязе ўзгаднілі 11-ы пакет санкцый супраць Расеі за яе збройны напад на Украіну. У сілу ён мае ўступіць 23 чэрвеня.

Новыя абмежаванні закрануць 70 фізічных і 30 юрыдычных асоб. Уводзіцца забарона на ўезд аўтапрычэпаў з Расеі. Таксама санкцыі закрануць нафтаправод «Дружба».

У рашэнні ЕЗ прадугледжваецца, што дзяржавы-сябры павінны зрабіць усе неабходныя захады для забеспячэння паставак, альтэрнатыўных імпарту сырой нафты з Расеі праз трубавод «Дружба». Часовае выключэнне з папярэдніх санкцый, якое раней мелі Нямеччына і Польшча на пастаўку сырой нафты з Расеі праз паўночны ўчастак нафтаправоду «Дружба», павінна спыніцца. Праз паўднёвы ўчастак «Дружбы» транзіт расейскай нафты працягваецца, у тым ліку ў Вугоршчыну.

Беларускае Радыё Рацыя