У Еўразвязе замарожаныя актывы 26 буйных беларускіх кампаній



У Еўразвязе замарожаныя актывы 26 буйных беларускіх кампаній.

Пра гэта заявіў намеснік міністра эканомікі Дзмітрый Ярашэвіч, піша „Экономическая газета”. У ліку кампаній, чые актывы ў Еўразвязе замарожаныя, называюцца „Беларуськалій”, „Нафтан”, МАЗ, БелАЗ, „Гродна Азот”, Гарадзенская тытунёвая фабрыка „Нёман, „Белшына”, „Беларуснафта”, „Белавія”, і Белтэлерадыёкампанія.

Пры гэтым у Міністэрстве эканомікі прызнаюць, што спіс кампаній, якія трапляюць пад санкцыі, можа павялічвацца. Таму прадпрыемствы, асабліва дзяржаўныя, „могуць баяцца разьвіваць бізнэс у заходнім кірунку”. Калі беларускі экспарт не ўдасца пераарыентаваць на трэція краіны, заяўляе Ярашэвіч, валютная выручка ў выніку санкцый скароціцца на 20 мільярдаў даляраў.